У новай паэтычнай кнізе Анатоля Івашчанкі сабраныя вершы, што ствараліся цягам апошніх дзесяці гадоў. Тры раздзелы кнігі аб’ядноўвае вера ў тое, што нават пасярод вусцішнае цёмнае моўчы Мова стаецца тым ахоўным абярэгам, сцягам і шляхам, што выводзіць да святла. Адрасуецца ўсім, каму не ўсё роўна.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў