Дом культуры ў Бельску-Падляскім падрыхтаваў на зімовыя канікулы спецыяльную праграму для дзяцей


Бельск-Падляскі на Беласточчыне - найбольш «беларускі» горад у Польшчы: у ім кампактна пражываюць прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці.

З панядзелку ў Падляскім ваяводстве – зімовы канікулы. Падкрэслім, што ў Польшчы дзеці ідуць на зімовы канікулы ў розны час у кожным з ваяводстваў.

Канікулы – гэта перыяд адпачынку і свабоднага часу. Дзеці і моладзь бліжэйшыя два тыдні змогуць адпачыць ад вучобы і школы. Нехта паедзе за мяжу ці ў горы, але частка застанецца ў сваіх гарадах і вёсках. Для іх, як звычайна, адмысловую праграму рыхтуюць гарадскія дамы і вясковыя цэнтры культуры. Дом культуры ў Бельску-Падляскім, дзе кампактна пражываюць прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці, – не выключэнне. 

Пра праграму на перыяд зімовых канікул расказала нам дырэктар установы Альжбета Фёнік. З ёй размаўляе Яраслаў Іванюк.

слухайце аўдыёфайл
Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё