Берлін. «Галасы з ніадкуль»


У суботу, 27 студзеня, у Берліне адбудзецца літаратурная імпрэза «Галасы з ніадкуль».

Дата: 27 студзеня. Час: 20.00 (час мясцовы). Месца: MiCT Roof, Brunnenstraße 9, Берлін.

Галасы берлінскіх і менскіх аўтараў пракладуць сабе шлях скрозь гучную і штучную рэальнасць. Словы змесцяць боль і страх, смех і вецер, шэпт і крыкі.

У праграме — выступы Дзмітрыя Строцава, Марыны Хобель, Светы Бень, Змітра Вішнёва, Яўгена Лосіка.

Таксама абяцаюць перформанс гурта EG (Exorcistic Total Kunstwerk) і Міхаіла Шлайхера. 

А яшчэ вас чакае прэзентацыя кнігі Аксаны Данільчык «Час знешняй адсутнасці», якая выйшла у лонданскім выдавецтве «Скарына Прэс». 

Мадэратарка — Яраслава Ананка.

Уваход вольны.

Арганізатары
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя