Слухаем «Захоп Беларусі марсіянамі» Алеся Аркуша!


Твор, які, нягледзячы на назву, не з’яўляецца навуковай фантастыкай — і, на жаль, пераклікаецца з нашай супольнай сучаснасцю.

Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. 

У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…

Упершыню твор прагучаў на хвалях Радыё Рацыя, а цяпер яго можна паслухаць на любой зручнай вам пляцоўцы.


Чытае аўтар, а спасылкі на праслухванне шукайце на нашым сайце
Крыніца: Беларускія аўдыёкнігі