Чацвёрты раман серыі «Хронікі Нарніі» ад «Кніжнага Воза» і праекту “Кніжны рысь”


«Конь і яго хлопчык» — чацвёртая кніга «Хронік Нарніі», але трэцяя паводле ўнутранай храналогіі. Гэта гісторыя пра падзеі, што здарыліся ў Нарніі ў Залаты Век, калі валадарыў кароль Пітэр. 

Бедны хлопчык Шаста, шляхцянка Аравіс і двое Гаваркіх коней уцякаюць у Нарнію ад розных няшчасцяў, што напаткалі кожнага з іх. Але высвятляецца, што менавіта ад гэтай чацвёркі залежыць лёс не толькі Нарніі, але і Архэнлэнда.

Пераклала з ангельскай Яна Владыка, а паслухаць можна проста зараз на «Кніжным Возе»!

Крыніца: Беларускія аўдыёкнігі