У выдавецтве hochroth Minsk навінка — кніга паэта Фелікса Баторына “Дзве мовы аднае душы”. Унікальнасць выдання ў тым, што гэта кніга-білінгва, дзе тэксты надрукаваныя па-беларуску і на ідышы.
“…Кнігу Фелікса Баторына мы рыхтавалі больш за паўгода. Адмысловая цяжкасць была з вычыткай і карэктурай тэкстаў на ідышы”, —
расказвае ў фэйсбуку выдавец Дзмітрый Строцаў і віншуе аўтара ды дзякуе ўсім, хто дапамог рэалізаваць рэдкі для сучаснай літаратуры праект.
Папярэдняй 10-й кнігай у серыі паэтычных кніг, якія выдае hochroth Minsk быў зборнік Сабіны Брыло “У конца края”.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў