Жыхары Падляшша расказваюць, як выглядае іх калядаванне


Традыцыя калядавання сярод праваслаўных вернікаў у Польшчы жыве не толькі ў малых мясцовасцях, але і ў вялікіх гарадах.

Ад хаты да хаты ходзяць дзеці, моладзь і дарослыя – калядоўшчыкі, неадлучным атрыбутам якіх з'яўляецца каляровая зорка. Яны спяваюць калядкі пра нараджэнне Ісуса Хрыста.

З малых гадоў калядавала і Барбара Сянкевіч з вёскі Граматнае, што ў гміне Нараў на Падляшшы. Першую калядную зорку зрабіў ёй дзядуля, таму што без калядоўшчыкаў цяжка сабе ўявіць свята Калядаў.

Калядны перыяд гэтак званыя «святкі» у праваслаўнай царкве працягваецца да свята Вадохрышча. Пра традыцыі калядавання з Барбарай Сянкевіч гутарыла Анна Пятроўская.

слухайце аўдыё
Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё