10 студзеня ў прасторы Community Space (Brunnenstraße 9, 10119 Berlin) адбудзецца прэзентацыя выдавецтва hochroth Minsk з удзелам аўтараў Крысціны Бандурынай і Андрэя Хадановіча.
Таксама выступяць Света Бень,
Зміцер Вішнёў і Дзмітрый Строцаў. Мадэраваць вечарыну будзе
Яраслава Ананка.
“Акрамя таго, усе выступоўцы і гледачы змогуць паўдзельнічаць у друкарскім перформансе. Мы разам будзем друкаваць, клеіць, рэзаць і нумараваць кнігі запрошаных аўтараў. Гэта будзе магчыма, таму што выдавецтва hochroth Minsk са ўсім абсталяваннем знаходзіцца ў Community Space”, — расказваюць арганізатары.
Пачатак у 19:00.
Уваход вольны
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў