Святочная навінка ад «Кніжнага Воза»: «Каляды з хроснай» Алены Масла!


Праўдзівыя гісторыі і трошачкі чарадзейства пра дзяўчынку Віку і добрую чараўніцу — яе хросную. На Каляды ў самотным жыцці Вікі здараецца сапраўдны цуд, яна едзе ў госці да хроснай. І паступова жыццё яе напаўняецца новай радасцю, яна вучыцца бачыць цуды ў звычайным жыцці, і не толькі бачыць, але і ствараць іх.

Агучыла Крысціна Дробыш, а паслухаць можна проста зараз на «Кніжным Возе»!
Крыніца: Беларускія аўдыёкнігі