Слухаем казкі Ўладзіміра Караткевіча ад праекта «Беларуская літаратура»!


Цудоўная навінка ад нашых калег, якая дапаможа стварыць утульную атмасферу ў гэтыя святочныя дні.

Кожная зямля расказвае свае сакрэты найперш праз казкі — бо казка жыве даўным-даўно, і ўсё пра нас ведае, якімі мы былі калісь і якімі будзем на тысячу год наперад. Асабліва калі іх перакажа такі чуйны да голасу зямлі аўтар — Уладзімір Караткевіч.

Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!





Крыніца: Беларускія аўдыёкнігі