Як беларусы Падляшша ўзгадваюць ваеннае становішча?


Ад увядзення ваеннага становішча ў Польшчы прайшло больш за 40 гадоў.

Камуністычныя ўлады Польскай Народнай Рэспублікі ўвялі яго на тэрыторыі ўсяе краіны 13 снежня 1981 году, а трывала яно ажно да 22 ліпеня 1983.

За гэты час рэжым генерала Войцеха Ярузэльскага трымаў у зняволенні больш за 10 тысяч дзеячаў руху «Салідарнасць». У час ваеннага становішча загінула 40 чалавек.

На Беласточчыне, дзе кампактна пражываюць этнічныя беларусы, настолькі жудасных падзеяў, можна сказаць, і не было. У рух «Салідарнасць» беларусы амаль не ангажаваліся, палічыўшы яго непрыхільным.

Сярод нешматлікіх беларусаў, якія змагаліся з камуністычным рэжымам, за што апынуліся ў турме, быў Алег Латышонак – сёння прафесар універсітэту ў Беластоку і старшыня Беларускага гістарычнага таварыства. Ён лічыць, што на сённяшні момант памяць пра ваеннае становішча сярод беларусаў амаль не захавалася.

слухайце аўдыё
Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё