Дадатковы збор заявак на Прэмію Цёткі за 2022 год


Арганізатары Прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў абвяшчаюць дадатковы адкрыты кол. На конкурс прымаюцца кнігі, выдадзеныя ў 2022 годзе.

У сувязі з раскіданасцю беларускіх выдавецтваў і кніжных ініцыятыў па свеце было вырашана даць дадатковую магчымасць падацца на конкурс тым, каго арганізатары маглі незнарок прапусціць, збіраючы поўныя спісы намінантаў увосень.

Прэмія Цёткі традыцыйна прысуджаецца ў дзвюх намінацыях:

Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў (арыгінальныя аўтарскія творы, напісаныя на беларускай мове)

Найлепшае мастацкае афармленне (да ўдзелу прымаюцца арыгінальныя і перакладныя кнігі на беларускай мове)

Заяўкі прымаюцца да 27 снежня 2023 года па спасылцы.


Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца ў пачатку 2024 года.

Прапанаваць кнігу на разгляд могуць самі аўтары і аўтаркі, мастачкі і мастакі, выдавецтвы і наогул любы зацікаўлены чытач.