Выстаўка беларускіх абрадавых ручнікоў адкрылася ў Бельскім Доме культуры


Яна была зладжаная ў рамках падсумавання стыпендыяльнага праекту Аліны Дэмбоўскай-Янкевіч.

У народнай культуры няма больш важнага элемента, чым ручнік. Ён – адлюстраванне чалавечага жыцця. З’яўляецца сімвалам роду, сімвалам сям’і… У ручніках захоўваецца цэлая сімволіка народнай культуры Падляшша.

Антраполаг ды этнолаг, аматарка народнага рукадзелля Аліна Дэмбоўская-Янкевіч не толькі паглыбляе веды пра беларускія абрадавыя ручнікі, але і сама ўмее іх вышываць ды яшчэ ўпрыгожваць карункамі. Гэтымі днямі на адмысловай сустрэчы ў Бельскім Доме культуры яна падвяла вынікі дзейнасці свайго стыпендыяльнага праекту Нацыянальнага інстытуту культуры і вясковай спадчыны. 

Аліна Дэмбоўская-Янкевіч хацела б стварыць узорнік, якім карысталіся б усе зацікаўленыя вышыўкай.

Анна Пятроўская
Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё