Журналісты Еўрарадыё затрыманыя падчас стрыму з пратэсту студэнтаў


Журналістка Еўарарадыё Марыя Вайтовіч і журналіст газеты "Беларусы і рынак" Раман Годун затрыманыя ў жывым эфіры Еўрарадыё — яны вялі стрым са студэнтскай акцыі пратэсту, якая адбываецца цяпер у цэнтры Мінску.

Міліцыянт не прадставіўся, сказаў, што патрабуецца праверка "праўдзівасьці пасведчанняў".

Тым часам пратэст студэнтаў сталічных ВНУ працягваецца. Сілавікі не даюць студэнтам рухацца па горадзе, акружаючы і за затрымліваючы і суправаджаючы іх у бусы без нумароў. У раёне плошчы Перамогі адбываецца сапраўдны хапун — у затрыманнях удзельнічае АМАП.

Вядома, што ў акцыях удзельнічаюць студэнты БДУІР, БНТУ, БДЛУ, БДЭУ, БДУ, БДТУ, старшакурснікам Акадэміі заблакавалі ўваход у будынак — яны збіраліся на лінейцы для першакурснікаў замест гімну Беларусі спяваць "Магутны Божа".

Тысячы студэнтаў і выкладчыкаў беларускіх ВНУ падпісалі петыцыі за свабодныя выбары і вызваленне палітвязняў.




Крыніца: Еўрарадыё