Госця «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча псіхолаг Крысціна Вязоўская апаніруе Аляксандру Лукашэнку, які абвінавачвае жыхароў Беларусі ў «каронавірусным псіхозе».
Госця «Размовы» Уладзіміра Мацкевіча псіхолаг Крысціна Вязоўская перажыла два каранціны: першы напаткаў яе ў Іспаніі, другі – па вяртанні ў Беларусь. Дзякуючы гэтаму спадарыня Крысціна змагла ацаніць, як у розных краінах людзі паводзяць сябе ў складаных сітуацыях, і зрабіць адназначныя высновы адносна «псіхозу каронавіруснага» ў Беларусі.
«Масавага псіхозу няма, – выказалася госця студыі. – Але моцны стрэс, дыстрэс безумоўна ёсць».
Больш пра тое, як у крытычнай сітуацыі даюць рады людзі ў Беларусі ды іншых краінах, а таксама чаму каранцін у Іспаніі быў не заўжды лепшы за беларускі варыянт, глядзіце ў поўнай версіі «Размовы».
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:
Крыніца: Белсат