Падарунак беларусам на Каляды: рэпэр Vinsent выдаў новую песьню


Беларускі рэп-выканаўца і актор Vinsent 16 сьнежня выдаў новы сынгл «Не Заўжды», а таксама кліп на песьню.

Як адзначыў сам рэпэр у камэнтары Свабодзе, новая песьня — «падарунак для беларусаў на Каляды».

«Не Заўжды» — кранальная і аптымістычная песьня пра вяртаньне дадому, актуальная для сотняў тысяч беларускіх эмігрантаў, якія на хвалі рэпрэсіяў у Беларусі апошніх гадоў вымушана з'ехалі за мяжу.

У кліпе, сярод іншых, зьняліся зорныя акторы Купалаўскага тэатру Зоя Белахвосьцік, Алег Гарбуз і Валянціна Гарцуева.


Песьня ўжо даступная на ўсіх папулярных лічбавых пляцоўках. Яна пачынаецца такімі радкамі:

«Я сустракаў Каляды ў адзіноце,
Усе па сем’ях, а я ў самоце.
Не пажадаў такога б я нікому,
Мы неўзабаве вернемся дадому.

Не заўжды будзе цемра, браце,
Прыйдзе дзень, і пабачыш маці.
Проста вер, гэты дзень настане,
Проста мы прыйдзем на сьвітаньні...»
Крыніца: Радыё Свабода