Cёлетнія ляўрэаты штогадовых мастацкіх прэмій маршалка Падляшскага ваяводства гэта між іншым акцыяніст, паэты, мажарэткі і папулярызатары народных традыцый.
Сёлета журы конкурсу адзначыла 11 творцаў, звязаных з рознымі сферамі культуры: ад папулярызатараў народных традыцый праз мажарэткі да акцёраў і пісьменьнікаў. Усе яны ўнеслі асаблівы ўклад у культуру Падляшскага ваяводства.
Вы – гонар і слава нашага рэгіёну – сказаў пераможцам перад уручэннем узнагарод маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі.
Ён нагадаў, што з кожным годам ваяводскае самакіраванне выдзяляе на культуру ўсё больш сродкаў. У гэтым годзе ў бюджэце было 140 млн. злотых, а ў праекце бюджэту на наступны год — 240 млн. злотых.
«Чым была б гэтая культура, чым былі б гэтыя грошы без такіх, як вы, то бок без людзей, якія ўмеюць гэтымі грашыма карыстацца. І таму я хачу падзякаваць усім, хто працуе для нашай падляшскай культуры, для развіцця нашай традыцыі, за культываванне нашай традыцыі, за ўсё, што вы робіце у сферы культуры» - падкрэсліў Касіцкі.
Сярод сёлетніх ляўрэатаў апынуўся таксама беларускі пісьменьнік
Уладзімір Арлоў, узнагароджаны «за дасягненні ў галіне прозы і паэзіі». Як напісана ў абгрунтаванні, «гэта адзін з самых вядомых і папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў, гісторык, аўтар некалькіх дзясяткаў кніг мастацкай і дакументальнай прозы, паэзіі і эсэістыкі».
Уладзімір Арлоў, прымаючы ўзнагароду, падзякаваў за такую высокую ацэнку ягонай працы. Сказаў таксама, што гэта яго трэцяя ўзнагарода, атрыманая ў Польшчы. «Аднак яна асабліва дарагая для мяне, бо прысуджаная на Падляшшы. Я вельмі ўдзячны за атрыманы тут прытулак у цяперашні неверагодна цяжкі для Беларусі і для яе пісьменнікаў час» — падкрэсліў Арлоў.
За апошнія два гады фонд Kamunikat.org выдаў у Беластоку больш за 10 яго кніг Уладзімера Арлова. З прэзентацыяй гэтых кніг Аўтар наведаў амаль 20 гарадоў у Польшчы, Нямеччыне, Італіі і Літве.
Ляўрэаты сёлетніх узнагарод маршалка Падляскага ваяводзтва гэта таксама між іншым: кіраўнік мужчынскага хору «Куранты» з Бельска Падляшскага Аліна Негерэвіч, моладзёвы хор катэдральнага прыходу св. Мікалая Цудатворцы ў Беластоку, паэт, празаік і эсэіст Эразм Стэфаноўскі ці спявак і аніматар музычнага фальклору паўночнай Сувальшчыны Даміян Бальцэр.
Крыніца: Kamunikat.org