Свабоду слова замянілі затрыманнямі і прапагандай?


Перыядычна сілавікі ладзяць сапраўднае паляванне на журналістаў.

Здаралася такое і раней, але асабліва відавочнай такая практыка стала падчас сёлетніх акцый пратэсту. Такія спробы перашкоды працы незалежных СМІ выглядаюць асабліва абуральнымі на фоне пашырэння працы ў Беларусі расійскіх прапагандыстаў.

Ці законна дзейнічаюць сілавікі ў дачыненні да журналістаў? Ці павінны журналісты паказваць знятыя падчас акцыі кадры і выдаляць па патрабаванні? Якія пагрозы нясе прыцягненне расійскіх прапагандыстаў да працы ў беларускіх дзяржаўных СМІ?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.





Крыніца: Еўрарадыё