Кніга паэзіі на трох мовах. «Маланкі над Вільняй» Ванды Марцін душ Рэйш


Адным з выдаўцоў трохмоўнай кнігі Ванды Марцін душ Рэйш стаў Kamunikat.org. Кніга паэзіі "Маланкі над Вільняй" была выдадзены на беларускай, польскай і літоўскай мовах да 700-годдзя гэтага цудоўнага мультыкультурнага горада, сталіцы Літвы.

Ідэя кнігі належыць Альме Лапінскене, яна ж - перакладчык на літоўскую мову.

Пераклад на польскую зроблены Аляксандрам Сняжко, а пранікнёны ўступ да кнігі напісаў Сяргей Харэўскі.


Новая кніга Ванды Марцінш душ Рэйш - гэта насамрэч шыкоўны падарунак паэткі да юбілею роднага горада!

У СТАРЫМ ГОРАДЗЕ 

Зноў збуцьвелае лісце ўкрывае двары.
Зімнавата блукаць апаўночы.
У абдымкі да віленскіх вулак старых
Цягнуць з дому цікаўныя вочы.

Чый па чорнаму бруку скакаў скакунец?
І чые тут стаяць камяніцы?
Хто выходзіў на гэны шыкоўны гаўбец
Хараством падзівіцца сталіцы?

На барочныя вежы падступна гады
Наваліліся цяжка, як жорны.
Праслізнуў ля муроў сам Радзьвіла Руды,
А як цень ён - дык, можа, і Чорны.

У змрочнай часу гульні чую скрып ліхтара,
Плач паточаных шашалем крокваў.
Дрэмле здумліва цёмная студня двара
І падслепыя сцены без вокнаў.

Выбух гукаў і пахаў вяртае назад.
Горне жаль. Час дадому, няйначай...
Кружыць мокрае лісце руды лістапад
І скавыш, як пакіданка, плача.

Мы маем аўтарскую старонку Ванды Марцін душ Рэйш на сайце бібліятэкі - завітвайце! 

Замовіць кнігу "Маланкі над Вільняй" можна тут.  

Фота Ванды Марцін душ Рэйш і з сайта bellit.info.

Крыніца: Камунікат