Да Калядаў і Новага года Фонд Kamunikat.org прапануе кнігі аднаго з самых папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў - Уладзіміра Арлова.
Апошнім часам
Kamunikat.org перавыдаў шэраг вядомых твораў Арлова, якія цяпер не могуць быць надрукаваныя ў Беларусі, а таксама выпусціў некалькі новых кніг аўтара.
Вы можаце замовіць сярод іншага “Танцы над горадам” (прэмія імя Гедройца 2018 г. за лепшую празаічную кнігу года), дзе аўтар прадказаў падзеі 2020-га, “Паром праз Ла-Манш” (першая прэмія “Еўрапейскі паэт свабоды”, Гданьск, 2010 г.) ці скандальна вядомы культавы “Ордэн Белай Мышы”.
Кніга
“Незалежнасць – гэта…”, якая сабрала выбраную эсэістыку, пачынаецца з аднайменнага эсэ, перакладзенага на 30 моваў.
Як бонус да кожнай кнігі
Уладзіміра Арлова – аўтограф Аўтара з цёплымі святочнымі пажаданнямі.
Сустрэнем святы разам!