Журы зацвердзіла шорт-лісты намінантаў на прэмію Шэрмана за 2021 і 2022


Сёлета прэмія для перакладчыкаў імя Карласа Шэрмана будзе ўручацца за два папярэднія гады —2021 і 2022 гады.

Такім чынам, на прэмію Шэрмана за 2021 год прэтэндуюць наступныя перакладчыкі і выданні

У намінацыі “Пераклад паэзіі”:

Ігар Крэбс, Ганна Янкута, Вольга Гронская, Кацярына Маціеўская, Ірына Паўловіч, пераклад з нямецкай — Георг Гайм «Выбраныя вершы». Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2020.

Кацярына Маціеўская, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута, пераклад з польскай — Кшыштаф Каміль Бачыньскі «Выбраныя вершы». Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2021.

Яўген Папакуль, пераклад са старажытнаісландскай — «Эда. Песні пра багоў». Выдавецтва «Галіяфы», Мінск, 2021.

У намінацыі “Пераклад прозы”:

Вольга Гронская, пераклад з нямецкай — Герта Мюлер «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск, 2021.

Уладзімір Лянкевіч, Алена Пятровіч, пераклад з польскай — Дамініка Словік «Зімоўка». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск, 2021.

Сяргей Шупа, пераклад з іспанскай — Габрыель Гарсія Маркес «Восень патрыярха». Выдавецтва «Янушкевіч», Мінск, 2021.

На перамогу ў намінацыі “Пераклад дзіцячай кнігі” прэтэндуюць:

Паліна Грынчанка, пераклад з рускай — Аляксандра Хамянок «Італьянскае падарожжа». Выдавецтва «Народная асвета». Мінск, 2021.

Надзя Кандрусевіч, пераклад са шведскай — Лена Андэрсан «Мулан і булачкі». Выдавецтва «Koska», Мінск, 2021.

Сяргей Матырка, пераклад з нямецкай — Отфрыд Пройслер «Крабат. Легенда Чорнага млына». Выдавецтва «Янушкевіч», выдавецтва «Koska» , Мінск, 2021.


Кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана за 2022 год склалі наступныя выданні

У намінацыі “Пераклад паэзіі”:

Кацярына Маціеўская, пераклад з польскай — Уладыслаў Шленгель «Выбраныя вершы». Выдавец Зміцер Колас, Мінск, 2022.

Яўген Папакуль, пераклад са старажытнаісландскай — «Эда. Песні пра герояў». Выдавецтва «Тэхналогія», Мінск, 2022.

Сяргей Шупа, пераклад са старажытнагабрэйскай — «Песьня песьняў». Выдавецтва «Vesna Books», Прага, 2022.

У намінацыі “Пераклад прозы”:

Аляксандра Дзмітранок, пераклад з арабскай — Наваль Саадаві «Жанчына на нулявым пункце». Выдавецтва «Янушкевіч» («Пфляўмбаўм»), Мінск, 2022.

Сярж Мядзведзеў, пераклад з англійскай — Кормак Макарці «Дарога». Выдавецтва «Янушкевіч», Варшава, 2022

Мікола Раманоўскі, пераклад з польскай — Шчэпан Твардах «Кароль». Выдавецтва «Янушкевіч». Варшава, 2022.
У намінацыі “Пераклад дзіцячай кнігі”:

Андрэй Строцаў, пераклад з англійскай — Клайв Стэйплз Льюіс «Хронікі Нарніі: Прынц Каспіян». Выдавецтва «Пазітыў-цэнтр», Мінск, 2022.


У конкурсе ўдзельнічаюць пераклады мастацкіх кніг на беларускую мову, выдадзеныя ўпершыню ў папяровым або электронным варыянце ў 2021 і 2022 гадах.

У склад журы прэміі ўвайшло пяцёра сябраў, сярод якіх літаратуразнавец, перакладчык, кандыдат філалагічных навук Дзяніс Кандакоў, паэт і перакладчык Сяргей Прылуцкі, перакладчык Сяргей Сматрычэнка.
Крыніца: Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў