Уладзімір Някляеў выдае ў Польшчы новы зборнік вершаў


У кнізе – вершы і пераклады, як даўніх гадоў так і тыя напісаныя ўжо падчас эміграцыі, у Польшчы.

Новая кніга Уладзіміра Някляева «Сам» – гэта вершы ў беларускім арыгінале і ў перакладзе на польскую мову.

Слова «сам», – як піша рэдактар кнігі Аляксандр Распапоў, датычыць не толькі верша, якім пачынаецца кніга, але ўсяго выдання, а таксама галоўнай ідэі. Менавіта яна пазначае паэтычную спадчыну Уладзіміра Някляева.

Сам аўтар пра загаловак гаворыць, што ён адлюстроўвае сітуацыю, у якой апынуўся і ён сам і шмат беларусаў, якія не па сваёй волі пакінулі радзіму.

У кнізе – вершы і пераклады, як даўніх гадоў так і тыя напісаныя ўжо падчас эміграцыі, у Польшчы. Перакладчыкі твораў на польскую: Адам Паморскі, Богдан Задура і ўжо памерлы Чэслаў Сэнюх.

Апроч гэтага аўтар піша новы раман пра падзеі 2020 года, а падрабязней пра гэта слухайце ў размове Яраслава Іванюка і Уладзіміра Някляеева

эж

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё