Літаратурная Беларусь, №10, 2023


З'явіўся кастрычніцкі нумар культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь». Як і зазвычай, выданне друкуе навіны літаратурнага жыцця, эсэ і ўспаміны, новыя вершы і новую беларускую прозу. 

Рубрыкі выпуску:

АКТУАЛІІ: эсэ Віктара ЛЕДЗЕНЕВА «Гандляры і спажыўцы»

ПАМЯЦЬ: артыкул-расследаванне Леаніда МАРАКОВА «Толькі адна ноч: 29 кастрычніка 1937 года»

ВІДАРЫСЫ: словы пра беларускага прарока «Персанальны Купала» Адама ГЛОБУСА

ПАЭЗІЯ: вершаваная нізка Дар’і ЛІС «Тваё неба — з табой»

ДРАМАТУРГІЯ: трагедыя ў адным акце, сямі карцінах Віктара ВАРАНЦА «Стэфан Баторый, або Кароткі шлях»

ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Міколы КАНАНОВІЧА «Час сонцастаяння»

АСОБЫ: запісы Генрыха ДАЛІДОВІЧА «Успаміны пра настаўнікаў»

ГУТАРКА: да 15-годдзя з дня смерці Алега ЛОЙКІ (1931–2008): «Літаратура залежыць ад космасу»

ГІСТОРЫІ: эсэ Таццяны ШЫПІЛАВАЙ «Зменлівы і нязменны: Персі Бішы ШЭЛІ»

СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа

Знайсці свежыя і архіўныя выпускі нашага выдання можна на сайце Інтэрнэт-бібліятэкі KAMUNIKAT. 

Сачыць за абнаўленнямі можна і на нашай старонцы ў Facebook

А таксама запрашаем падпiсвацца на наш Telegram

У няпростыя часы – будзьма трымацца разам!

Каманда
"Літаратурнай Беларусі"
Крыніца: Літаратурная Беларусь