Кніга працягвае жыць. «(Не)расстраляныя»


Расстраляныя літаратары працягваюць жыць. Гэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца гісторыі маладых і амбітных лю­дзей, якія жылі напоўніцу. Кахалі і верылі, расчароўваліся і памыляліся. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. 

І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча. Але іх перапынілі на паўслове. Лёс усіх герояў гэтай кнігі абарваўся трагічна, як і жыццё значнай часткі ўсёй беларускай інтэлігенцыі таго часу. «(Не)расстраляныя» — кніга з гісторыямі жыцця васямнаццаці пісьменнікаў, іхнімі абранымі творамі ды ілюстрацыямі, частка з якіх друкуецца ўпершыню.

Кнігу «(Не)расстраляныя» выдаў Фонд Kamunikat.org.  

Замова праз email shop@kamunikat.com або сайт або сайт.
У Беластоку магчымы самавываз! 
Тэлефануйце +48 518 619 249.
Крыніца: Камунікат