Беларуская Рада культуры запрашае на літаратурна-музычную вечарыну 27 кастрычніка


Імпрэза пройдзе ў межах міжнароднай акцыі памяці "Ноч паэтаў".

У праграме:

Літаратуразнаўчы экскурс.
Тэатральны перфоманс ад актораў студыі Razam.
Музычныя нумары.
Кароткая прэзентацыя кнігі "1937. Ноч расстраляных паэтаў" (укл. Наста Чарнова).
Паэтычныя чытанні ў фармаце адкрытага мікрафона з падарункамі ўдзельнікам рэгіструйцеся па спасылцы.

Сустрэнемся ў гасцёўні 27 кастрычніка, 17.00.
Вільнюс, Šv.Ignoto g.5

Далучайце сваю падзею ў межах "Ночы Паэтаў" да агульнай мапы падзей на сайце. Там жа даведаецеся больш пра акцыю #ночпаэтаў і трагічныя падзеі ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
Крыніца: Беларуская Рада культуры