Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» у Гарвардскім універсітэце


Поўную аўдыторыю сабрала прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» у Гарвардскім універсітэце, якую прывезла туды старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.

Акрамя кнігі і шляха Алеся Бяляцкага, удзельнікі сустрэчы абмеркавалі тэму палітзняволеных, стан беларускай культуры, правоў чалавека, пагаварылі пра ролю асобы падчас гістарычных пераломаў, а таксама пра тое, чаму для рэжыма ў Беларусі беларуская культура і беларускасць — такія невыносныя і раздражняльныя.

Гарвард — адзін з вядучых універсітэтаў у свеце. Ён стала займае першыя радкі ў рэйтынгах.
Крыніца: Беларускі ПЭН