Фонд «Тутака» рыхтуе на Падляшшы 28-ы фестываль «Бардаўская восень»


Некалькі дзясяткаў выканаўцаў – бардаў і прадстаўнікоў тэатральных калектываў– плануюць узяць удзел у 28-ым фестывалі аўтарскай песні «Бардаўская восень». Амаль штогод ён праходзіць у розных гарадаў Падляшша, а сёлета яго сустрэнуць ў Бельску, Орлі і Беластоку з 27 па 29 кастрычніка. Аб падрыхтоўцы да фестывалю радыётЎнэт расказаў старшыня Праграмнай Рады фонду «Тутака» Зміцер Косцін.

Сцісла ў размове:

Смерць паэткі з Бельску Надзеі Артымовіч крыху змяніла праграму. Раней яна разам з бардам Алегам Кабзаром прадстаўляла свой музычна-паэтычны праект «Бераг». Даніна памяці бельскай літаратарцы будзе вельмі заўважнай у сёлетнім фестывалі.

Кацярына Ваданосава і Аляксандра Канафальская прадставяць свой праект «Край». 

Выступіць колішні лаўрэат Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў фестывалю «Бардаўская восень» гурт Relikt.

У Орлі, акрамя музычных выступленняў, будзе прадстаўлена беларуская літаратура Падляшша.

У «Ноч растраляных паэтаў» у Беластоку можна пабачыць спектакль «Святло ў цемры» рэжысёра Андрэя Саўчанкі. Пройдзе прэзентацыя праекта актора і рэжысёра Міхася Зуя «Арка».

Першапачаткова фестываль быў выключна бельскім, але потым арганізатары распаўсюдзілі яго на іншыя мясцовасці.

Папярэднія і цяперашнія арганізатары «Бардаўскай восені» стала супрацоўнічаць.
У адзрозненні ад ранейшых фестываляў з’явіліся літаратурная і дыскусійная частка, а не толькі музычны складнік. На кожным канцэрце будуць альбо літаратурныя, альбо тэатральныя выступленні.






Крыніца: Радыё Ўнэт