У ААН заявілі аб зьнішчэньні грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі


У заяве арганізацыі Right Livelihood, якая прагучала на 54-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН у Жэнэве, згадана, што Праваабарончы цэнтар «Вясна», які зь яго старшынём Алесем Бяляцкім атрымаў у 2020 годзе прэмію Right Livelihood «За годны лад жыцьця», пацярпеў ад рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасьці. 

У жніўні 2023 года «Вясну» прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем», што палегчыла ўладам перасьлед асобаў, зьвязаных з гэтай арганізацыяй. Актывістаў, вымушаных уцячы з краіны, цяпер дазволена судзіць завочна і пазбаўляць грамадзянства. 

Арганізацыя заявіла, што рэпрэсіўныя законы Беларусі практычна цалкам зьнішчылі грамадзянскую супольнасьць.
Крыніца: Радыё Свабода