Pradmova ў Варшаве


З 6 па 9 кастрычніка ў Музеі Вольнай Беларусі Варшавы праходзіць фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova.

Першы дзень пачаўся з сустрэчы з беларускамі папулярнымі пісьменнікамі, кажа Марына Казлоўская, куратарка Pradmovy

– Вельмі багатая сёлета чатырохдзённая праграма, якая ўключае прэзентацыі і канцэрты, і два паказы спектакляў. Цягам чатырох дзён мы будзем абмяркоўваць наша бачанне той сітуацыі, у якой беларуская культура на сённяшні момант апынулася і тых стратэгій, якія дапамогуць нам знайсці нашу будучыню.

Паводле літаратара Уладзіміра Някляева,  мэта сённяшняй Pradmovy, як і іншых ініцыятыў, заявіць пра існаванне незалежнай, дэмакратычнай, еўрапейскай думкі, якая павінна стаць асновай яднання нацыі і адраджэння беларусаў. 

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя