Новы выпуск «Літаратурнай Беларусі»


Свежы нумар "Літаратуркі" можна знайсці на віртуальнай палічцы інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org.

На старонках літаратурна-мастацкага праекту:

ЮБІЛЕІ: эсэ Генрыха ДАЛІДОВІЧА і роздум Алы ПЕТРУШКЕВІЧ да 120-годдзя з дня нараджэння Наталлі АРСЕННЕВАЙ
ПРОЗА: «Кава апоўначы» ад Вінцэся МУДРОВА
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Магдалены ЛАЕЎСКАЙ «Дабраславёная нерухомасць рэчаў»
ЧЫТАЛЬНЯ: эсэістычныя нататкі Іны СНАРСКАЙ «За плынню часу»
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Рычарда БЯЛЯЧЫЦА «Космас Радзімы»
ПРОЗА: два аповеды з мінулага Івана ТРЫСЦЕНЯ
КРАЙ: «Сядзіба ў Міжрэччы» Вітольда ЕРМАЛЁНКА і вершаваны гумар Івана МЕЛЬНІЧУКА
ГІСТОРЫІ: артыкул Таццяны ШЫПІЛАВАЙ «Протафемінізм Шарлоты БРОНТЭ»

Крыніца: Суполка беларускіх пісьменнікаў