Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў нарвежскі пісьменнік


Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў нарвежскі пісьменнік Юн Фосэ. Як адзначаюць арганізатары, "за яго наватарскія п'есы і прозу, якія выказваюць невымоўнае".

Фосэ 64 гады. Ён — празаік і драматург. Яго драмы з найбольш запатрабаваных сёння на сцэнах свету.

На беларускую мову творы нарвежскага пісьменніка перакладаў Ян Максімюк.

У 2015-м нобелеўскай лаўрэаткай па літаратуры стала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.

6 кастрычніка ў Осла назавуць лаўрэата прэміі міру.





Крыніца: Еўрарадыё