Батумі: два дні фэсту Pradmova


30 верасня – 1 кастрычніка ў грузінскім Батумі праходзіў фэст інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Сярод выступоўцаў быў Зміцер Лукашук і Зміцер Бартосік, Стась Карпаў і Ева Вежнавец, грузінскія паэты і літаратары.

Сваімі ўражаннямі ад фэсту дзеліцца Зміцер Бартосік

– Прадмова — гэта марафон, калі не заўжды ты на ўсё паспяваеш. Таму што чалавек фізічна не можа абрынуць на сябе столькі інфармацыі, але я паспрабаваў па максімуму. Усё настолькі цікава, настолькі смачна. Наведаў лукашукоўскую прэзентацыю, і сёння там абрынулі. Устроілі інтэлектуальны пінг-понг ды яшчэ з падколкамі, з добрым гумарам. Інтэлектуальны ўзровень быў высокі. Гэта Стась Карпаў і Ева Вежнавец.

Для беларусаў, што жывуць у грузінскім Батумі – гэты фэст быў сапраўдным святам: 

– Асобная падзяка ўсім спікерам. Вельмі спадабалася, і я б пажадала, каб гэта было не адзінае мерапрыемства, каб яно было яшчэ шмат разоў, і мы надалей сустракаліся б. 

– Вельмі спадабалася. Па-першае, спадабалася арганізацыя і разнастайнасць мерапрыемстваў. Таксама спадабаліся спікеры, якія былі запрошаны, агульная атмасфера. Дзякуй усім людзям, якія спрычыніліся да гэтай арганізацыі. Знаходзячыся ў Грузіі, адчуваеш сябе не ў Грузіі, а дзесьці ў Беларусі ў 20-ым годзе.

На фэсце былі асобныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых. Пляцоўкі фэсту „Прадмова” ў Батумі за два дні наведала больш за сотню беларусаў рознага ўзросту. 

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя