Новая кніга Валянціна Аксак «Уцёкі з Палесься» - жыць навырост!


Фонд Kamunikat.org выдаў чарговую кнігу! Мы вельмі рады, што ў нас зьявілася новая аўтарка - Валянціна Аксак

Новая кніга Валянціны Аксак «Уцёкі з Палесься» нараджаецца на пакутных шляхах змушанай блуканкі. Асабісты боль выгнаньніцы са свайго дому шматкроць узмацняецца трагедыяй зьняволеных і закатаваных у вязьніцах на радзіме. Захопніцкая вайна за яе паўднёвымі межамі не пакідае аўтарцы ні каліва спадзеву на шчаснае вяртаньне. І ўсё ж ляйтматывам кнігі ёсьць загад паэткі самой сабе: жыць навырост!

Віншуем з выхадам кнігі і дзякуем за давер.

Кнігу можна замовіць на сайце або праз e-mail shop@kamunikat.com.
Крыніца: Камунікат