Алесь Бяляцкі сустракае свой чарговы дзень народзінаў у турме


Кіраўнік праваабарончага цэнтра „Вясна”, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міра 2022 года Алесь Бяляцкі сустракае свой чарговы дзень народзінаў у турме. Дыктатар пасля чарговых выбараў, як гэта было і ў 2011, не пакінуў на волі старшыню „Вясны”.

Гаворыць яго паплечніца, сябра „Вясны” Алена Лапцёнак

– Алесь шосты дзень народзінаў праводзіць за кратамі, ужо шосты. 50-годдзе ён сустрэў за кратамі і 60-годдзе ён сустрэў за кратамі. Таму безумоўна толькі свабоды, здароўя і сіл, каб яшчэ змог працягнуць сваю дзейнасць і ўсё ж пабачыць Беларусь вольнай і незалежнай.

Кіраўнік праваабарончага цэнтра „Вясна”, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі 3 сакавіка 2023 года асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму фактычна за дапамогу людзям, якіх рэпрэсавалі і мучылі васалы дыктатара.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя
Дзень народзінаў Алеся Бяляцкага ў 2011 годзе. Праваабаронцы каля Валадаркі.