PRADMOVA запускае чатыры пляцоўкі па-за межамі Беларусі


Восенню фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA запускае чатыры пляцоўкі па-за межамі Беларусі. 

Мерапрыемствы пройдуць:

30 верасня -1 кастрычніка Батумі 
6-9 кастрычніка Варшава
14-15 кастрычніка Вільнюс
28-29 кастрычніка Беласток 
21, 22, 30 кастрычніка адбудзецца анлайн-PRADMOVA

Гэты год фестывалю прысвечаны пошуку будучыні для беларускай культуры. Сярод удзельнікаў сёлета вядомыя беларускія аўтары і дзеячы культуры, а таксама пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету, якія далучацца да падзеі афлайн і анлайн, каб абмеркаваць актуальныя выклікі і надзённыя праблемы, што стаяць перад беларусамі сёння. 

Поўную праграму фестывалю глядзіце на сайце pradmova.eu, а таксама сачыце за навінамі ў сацсетках Instagram  i Facebook

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Крыніца: Беларускі ПЭН