Зміцер Лукашук пра сваю кнігу: Мы шукалі ружовага поні ў сферычным вакууме


Тры тамы кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя» – гэта сабраныя размовы з эфіру Еўрапейскага радыё, якія з 2018 году праводзіць Зміцер Лукашук.

Першы том заканчваецца ўлетку 2020 году. Другі – гэта інтэрв’ю, запісаныя падчас пратэстаў 2020, трэці – гэта ўжо размовы запісаныя з тымі, хто пад прымусам пакінуў Беларусь і з'ехаў у эміграцыю.

Як гаворыць Зміцер Лукашук, размовы запісваліся ў розных палітычных умовах, таму і ягоныя суразмоўцы па-рознаму глядзяць на беларускую нацыянальную ідэю.

слухайце аўдыё
Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё