Школа беларускага народнага строю стартавала ў Беластоку


А ўсё пачалося з таго, што шмат хто прасіў Кацярыну, каб яна пашыла яму беларускі строй ці хаця б нейкі яго элемент.

На школу рэканструкцыі беларускага народнага строю, якую Кацярына Ваданосава адкрыла ўчора ў Беларускім Хабе Новая Зямля ў Беластоку, запісалася больш за 30 ахвотных. Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень у трох групах.

Навучэнцы спачатку засвояць тэорыю, звязаную з гісторыяй беларускага народнага строю, спазнаюць розныя тыпы вышыўкі і ўрэшце зоймуцца рэканструкцыяй беларускага народнага строю. У выніку праз год-паўтара кожны будзе мець народны строй, які зробіць сам.

А ўсё пачалося з таго, што шмат хто прасіў Кацярыну, каб яна пашыла яму беларускі строй ці хаця б нейкі яго элемент. Замест гэтага яна вырашыла навучыць як гэта можна выканаць строй сваімі рукамі.

Слухайце далучаны гукавы файл аўдыё.

Яраслаў Іванюк
Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё