Інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат» працягвае свой амбітны праект, ствараючы разам з вядомымі акцёрамі беларускамоўную аўдыёверсію «Галасоў утопіі» Святланы Алексіевіч. Апублікаваная трэцяя кніга серыі — «Цынкавыя хлопчыкі».
«Без гэтае кнігі немагчыма ўявіць сабе ні гісторыі афганскай вайны, смерцяноснай і няправеднай, ні гісторыі апошніх гадоў савецкае ўлады, якую гэтая вайна канчаткова падарвала», — анансуе прэм’еру «Камунікат».
Дзe слухаць?
Нагадаем, пяцікніжжа нобелеўскай лаўрэаткі па-беларуску гучыць упершыню, у найноўшым перакладзе і без цэнзурных правак: пісьменніца дапрацавала свой дакументальна-мастацкі цыкл, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з уласнага дзённіка.
Крыніца: Будзьма беларусамі!