Затрыманых падчас пратэстаў утрымлівалі ў калоніях і ЛПП


Па звестках, якія атрымлівае кіраўнік праваабарончай арганізацыі “Тайм Акт” Васіль Завадскі, грамадзяне, затрыманыя падчас разгонаў пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбарў, утымліваюцца не толькі ў ізалятарах часовага ўтрымання ці ў цэнтрах ізаляцыі правапарушальнікаў, але нават у лячэбна-працоўных прафілакторыях і калоніях.

– Мы атрымліваем шмат інфармацыі, якую складана зараз спраўдзіць. А такая, якая вельмі падобная да праўдзівай, што людзі трапляюць не толькі ў ЦІПы, ІЧУ, але ўтрымліваліся нават у лячэбна-працоўных прафілакторыях. А па нашых звестках, на сёння ў пятай папраўчай калоніі ў Івацэвічах 39 чалавек утрымліваецца.

Ужо гэта адно з’яўляецца парушэннем закону, бо адміністратыўна затрыманыя не могуць утрымлівацца ў пенетэнцыярных установах, такіх, як калонія, – кажа Васіль Завадскі.

Беларускае Радыё Рацыя


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя