Артысты Белдзяржфілярмоніі выйшлі на акцыю, сьпявалі «Магутны Божа»


Дзясяткі супрацоўнікаў Белдзяржфілярмоніі выйшлі апоўдні 13 жніўня на акцыю каля канцэртнай залі на плошчы Якуба Коласа ў Менску. Капэля некалькі разоў сьпявала хрысьціянскі гімн «Магутны Божа».

Тэлевядоўца Сяргей Казловіч, які ўчора звольніўся з БТ, вядзе ў Instagram трансьляцыю з-пад Белдзяржфілярмоніі. Ён кажа, капэля не рыхтавала загадзя адмысловай праграмы.

Крыніца: Радыё Свабода