Вёска Лебедзеве: АМАП затрымліваў і збіваў жыхароў


Сёння ў Лебедзеве АМАП затрымліваў і збіваў жыхароў, якія неслі калектыўную заяву ў сельвыканкам.

Пра гэта паведамілі нашы карэспандэнты, якія знаходзіліся на месцы падзей.
Жыхары Лебедзева, каля дзесяці чалавек, разам з дэпутатам 28 склікання Лебедзеўскага сельскага Савета дэпутатаў Аляксандрам Грымацем неслі заяву ў Лебедзеўскі сельвыканкам, старшыні Тамары Дудзіч. У гэты момант да людзей падскочылі амапаўцы, пачалі іх затрымліваць, жорстка збіваць, нецэнзурна лаяцца, крычаць «Вы разбурыць краіну хочаце?».
Раней Аляксандр Грымаць працаваў участковым інспектарам. У размове з журналістамі актывіст Сяргей Бігель адзначыў, што гэтым зваротам яны хочуць падкрэсліць, што цяперашнія падзеі ў Беларусі хвалююць не толькі Мінск і гарады, але і вёскі і мястэчкі.


Крыніца: Рэгіянальная газета
Рэгіянальная газетаРэгіянальная газетаРэгіянальная газетаРэгіянальная газетаРадыё СвабодаРэгіянальная газетаРэгіянальная газетаРэгіянальная газетаРэгіянальная газета