Сотні сваякоў затрыманых сабраліся пад турмой на Акрэсьціна


Каля турмы на Акрэсьціна ў Менску днём 12 жніўня ўтварыліся вялікія чэргі сваякоў затрыманых падчас пратэстаў пасьля выбараў 9 жніўня. Людзі ня ведаюць, дзе іх затрыманыя блізкія, сьпісаў няма.

Перад будынкам стаіць каля 10 аўтазакаў. Па словах людзей, яшчэ 7 аўтазакаў за брамай турмы. На даху турмы сядзяць людзі ў чорным. Людзі мяркуюць, што гэта снайпэры.
Пад’езды да турмы перакрытыя, не пускаюць прыватных аўтамабіляў і таксі.

Крыніца: Радыё Свабода
Радыё СвабодаРадыё СвабодаРадыё СвабодаРадыё СвабодаРадыё СвабодаРадыё СвабодаРадыё СвабодаРадыё СвабодаРадыё СвабодаРадыё СвабодаРадыё Свабода