Мітынг у падтрымку Святланы Ціханоўскай у Берасці


А 14:00 у Берасці, на алеі каля сцэнічнай пляцоўкі ў Парку імя воінаў-інтэрнацыяналістаў, пачаўся мітынг у падтрымку кандыдаткі на прэзідэнта Беларусі Святланы Ціханоўскай.


Па дарозе ў Берасце машыну Ціханоўскай некалькі разоў спынялі для праверкі дакументаў.

А 14:00 гадзіне пачалася канцэртная праграма. Выступіў гурт „Разбітае сэрца пацана”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя