Сяргей Харэўскі: У Полацку можна вывучаць беларускае мастацтва


Пра беларускую адукацыю. Занятапад гуманітарнай адукацыі ў Беларусі трэба ліквідаваць з дапамогай уласных ініцыятываў і навучанняў.

Культуролаг і мастатцвазнаўца Сяргей Харэўскі такім месцам, дзе можна вывучаць беларускае мастацтва, называе Полацкую мастацкую галерэю:

– У Полацку цудоўная галерэя ў якой сабраныя творы выдатных мастакоў. Там фактычна амаль уся беларуская класіка сабраная. Чалавек, які пазнаёміцца з гэтай Полацкай мастацкай галерэяй, можа мець, калі не поўнае, то дастатковае ўяўленне пра тое, што такое мастацтва ў Беларусі.

Полацкая мастацкая галерэя быў заснавана ў 1981 годзе. З 2002 года яна месціцца ў адным з карпусоў былой Полацкай езуіцкай акадэміі. Пастаянная экспазіцыя галерэі знаёміць з развіццём мастацтва Беларусі, пачынаючы з раздзела „Сценапіс XII—XIX стагоддзяў Спаса-Праабражэнскай царквы” і заканчваючы ўзорамі сучаснага беларускага мастацтва.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя