У чэрвеньскім выпуску нашага традыцыйнага дадатку да газеты "Новы Час" публікуюцца новыя творы беларускіх пісьменнікаў.У нумары:
ЗГАДКІ: Альжбета КЕДА пра ўспаміны эсбээмаўкі Алены Новік
ЗАПІСЫ: старонкі з «Памятнай кніжкі» Леаніда ДРАНЬКО-МАЙСЮКА
ПРОЗА: «Вялікі перапынак» ад Уладзіміра СЦЯПАНА
ПАЭЗІЯ: новыя вершы Васіля ЗУЁНКА
ПРОЗА: урывак з аповесці Барыса ПЯТРОВІЧА «Наіўны дэтэктыў»
ПЕРАКЛАДЫ: перастварэнні Леанідам БАРШЧЭЎСКІМ вершаў Марыны ЦВЯТАЕВАЙ і Нэлі ЗАКС
АСОБЫ: «Партрэты і ўспаміны» Міколы ЯЦКОВА
КРЫТЫКА: рэцэнзіі на кнігу Уладзіміра СІЎЧЫКАВА «Пацалаваць Фідэля» Міколы ГІЛЕВІЧА і Алесі ЛАПІЦКАЙ
ШКАЛЯРЫЙ: чарговыя аповеды з будучай кнігі Уладзіміра АРЛОВА і Паўла ТАТАРНІКАВА «Айчына: маляўнічая гісторыя»
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў