Акцыі салідарнасці з Беларуссю прайшлі ў многіх польскіх гарадах


Некалькі дзясяткаў беларусаў паказалі сваю салідарнасць і далучыліся да акцыі ў Гданьску.

Яны выказалі сваю падтрымку палітзняволеным, а таксама прадэманстравалі сваю нязгоду з дзеяннямі кіруючага рэжыму, — распавяла ўдзельніца мерапрыемства Анжаліка Камбалава:

– На жаль, я зараз не дома, а ў Польшчы. Я тут працую, я не з’ехала назусім. Таму ў мяне не так шмат магчымасцяў падтрымаць. Таму прыняла ўдзел у акцыі салідарнасці, якая была тут недалёка ад мяне. Мне было вельмі цікава пазнаёміцца з жыхарамі Гданьска, ну, не толькі Гданьска. Там былі беларусы, якія ў Польшчы вучацца, працуюць. І нас сабралася не так мала.

Таксама цягам апошніх дзён акцыі салідарнасці прайшлі ў Варшаве, Беластоку, Познані, Шчэціне ды Кракаве. У Шчэціне гэта ўжо 3-яя акцыя салідарнасці з Беларуссю. У акцыі ўзялі ўдзел пару дзясяткаў чалавек. Ужо традыцыйнае шэсце прайшло цэнтральнымі вуліцамі гораду.

У Познані таксама прайшла 3-яя чарговая беларуская акцыя, у якой бралі ўдзел каля сотні чалавек. Ад самага пачатку прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі познаньскія беларусы ладзяць шэсці салідарнасці. Таксама былі зладжаны акцыі “Лісты Салідарнасці для Беларусі”, дзе кожны мог напісаць палітвязню.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя