„Басовішча” жыве!


Сёлета ўпершыню за трыццаць гадоў не адбыўся Фестываль маладой Беларусі „Басовішча”.

Аднак Барык у сярэдзіне ліпеня наведалі вялікія прыхільнікі фестывалю. Можна было тут купіць майку з лагатыпам “Басоў” і пакаштаваць “Кухню Януша”.

Суботні вечар завершыў паказ фільма Юры Каліны „Басовішча”.

Гавораць удзельнікі сустрэчы:

– Я гэты фільм глядзеў у Інтэрнэце. Трошкі здзіўлены, я думаў, што будуць надпісы на польскай мове, а ўсё ў беларускамоўнай версіі. Але гэта добра, гэта частка гарадоцкага жыцця і таксама беларусаў Польшчы. Гэта добра, гэта патрэбна.

– Хто ведаў, той ведаў. Хто прыехаў, той прыехаў. Людзі прыязджаюць сюды, бо маюць такую звычку.

– Дапамагаем “Моднай цішотцы” і “Кухні Януша” і “Бульбамуві” прасоўваць свае праекты і паказваць сучасную беларускую культуру. І тутэйшую культуру на Падляшшы. А можа проста на наступным “Басовішчы” будзем прадаваць гэтыя майкі як элемент, які спалучыць старое “Басовішча” ўжо з новым “Басовішчам”-2021.

Майку з лагатыпам “Басоў” можна набыць на фанпэйджы Modnaja Cišotka i VAŠA NIVA ў Facebook’u.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя