У Швейцарыі працягваюцца пікеты салідарнасці з Беларуссю


Беларусы за мяжой працягваюць паказваць сваю салідарнасць з Беларуссю. Да акцый далучыліся ў Швейцарыі. Ужо прайшоў адзін пікет, наперадзе — яшчэ адзін.

Аб’яднацца дзеля падтрымкі тых, хто зараз знаходзіцца на радзіме, атрымалася літаральна за некалькі дзён, — распавёў адзін з аргаізатараў Алесь Вашкевіч:

— Перш-найперш у нас з’явіўся невялічкі чат, дзе мы пачалі абмяркоўваць магчымы ўдзел беларусаў Швейцарыі ў палітычным працэсе, напрыклад, вылучацца ў выбарчую камісію на базе амбасады альбо рэгістравацца як незалежны назіральнік. Мы гэты чат стварылі 18 чэрвеня за 1-2 дні да ўсім вядомых сумных падзеяў. І, канешне ж, з тых часоў ужо больш гаворкі ідзе пра тое, каб выказваць нейкую салідарнасць з народам Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя
Фота з Фэйсбука Алеся Вашкевіча


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя