Абвешчаны поўны спіс намінантаў сёлетняй прэміі Гедройца


Прэмія Гедройца распачала свой дзявяты сезон і назвала новы спіс прэтэндэнтаў.

Значэнне прэміі для беларускай літаратуры акрэсліла прадстаўніца аргкамітэта, першая намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай:

– Гэта, канешне, галоўная прэмія ў галіне прозы. І я хачу таксама падкрэсліць, што мы ў намінацыі ніколі не абмяжоўваемся толькі недзяржаўнымі выдавецтвамі. Мы горача заахвочваем дзяржаўныя выдавецтвы, мы рассылаем інфармацыю пра магчымасць намінаваць кнігі і ў дзяржаўны Саюз пісьменнікаў. Але, безумоўна, мне здаецца, на сёння найбольш цікавае з таго, што адбываецца ў прозе ў гэтым сэнсе – гэта галоўная інтэлектуальная літаратурная прэмія Беларусі ў галіне прозы. Іншыя жанры таксама маюць свае галоўныя падзеі.

Падчас анлайн-канферэнцыі арганізатары агучылі сёлетні прызавы фонд прэміі Гедройца – амаль 13 000 беларускіх рублёў. Патэнцыйных спонсараў заклікаюць далучацца да падтрымкі прэміі.

Поўны спіс намінантаў

 
    1. Андрэй Адамовіч. Песня пра Цімура. Янушкевіч, Мінск, 2019
    2. Анатоль Астапенка. Муза сабачага сквера. Галіяфы, Мінск, 2019
    3. Вольга Гапеева. Кэмэл-Трэвэл. Галіяфы, Мінск, 2019
    4. Адам Глобус. Рысы. Логвінаў, Вільня, 2019
    5. Алесь Дзятлаў. Распад. Беларускі кнігазбор, Мінск, 2019
    6. Аліна Длатоўская. Арнаменты. Янушкевіч, МІнск, 2019
    7. Сяргей Дубавец. Тантамарэскі. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, Менск, 2019
    8. Зінаіда Дудзюк. Закон захавання кахання. Чатыры чвэрці, Мінск, 2019
    9. Міхась Зізюк. Таямніца гары Міндоўга. Галіяфы, Мінск, 2019
    10. Мікола Ільючыц. Усмешка анёла. Беларускі кнігазбор, Мінск, 2019
    11. Сяргей Календа. Балтыйскія шкарпэткі. Логвінаў, Вільня, 2019
    12. Валер Каліноўскі. Дзеці Францыі. Гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну. Беларускі кнігазбор, Мінск, 2019
    13. Зараслава Камінская. Калядны стол. Галіяфы, Мінск, 2019
    14. Давід-Алег Лісоўскі. Кніга. Барк, Гомель, 2019
    15. Вера Лойка. Апошні першы снег. Беларускі кнігазбор, Мінск, 2019
    16. Вінцэсь Мудроў. Восень у Вільні. Беларускі кнігазбор, Мінск, 2019
    17. Стася Наркевіч. Прывідаў пярсцёнак. Беларускі кнігазбор, 2019
    18. Алесь Пілецкі. Казкі па тэлефоне. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода,
    Менск, 2019
    19. Антон Піліпчык. Пакуль сонейка ззяе… Выдавец Р.М.Цымбераў, Мінск, 2019
    20. Людміла Рублеўская. Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара. Звязда, МІнск, 2019
    21. Ганна Севярынец. Гасцініца “Бельгія”. Рэгістр, Мінск, 2019
    22. Кірыл Стаселька. Дзевяць жыццяў Віта Морэ. Галіяфы, Мінск, 2019

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя