Генадзь Семенчук: Юбілей Канстытуцыі 3 траўня гэта таксама беларускае сьвята

Генадзь Семенчук


Канстытуцыя 3 траўня была прынятая гзв. Вялікім Чатырохгадовым Сэймам у 1791 годзе. Быў гэта першы ў Эўропе і другі - пасьля ЗША - у сьвеце асноўны закон зафіксаваны пісьмова.

Канстытуцыя ўводзіла трохпадзел улады - на заканадаўчую - Сэйм і Сэнат, выканаўчую - кароль і нешта кшталту сёньняшняга ўраду ды судовую.

Праўда, яна хутка - бо ўжо ў 1793 годзе - была адмененая ў Горадні, але яе дзеяньне распаўсюджвалася таксама на беларускія землі Рэчыпаспалітай.

Нягледзячы на гэта - лічыць гісторык Генадзь Семенчук - у беларускай гістарыяграфіі для Канстытуцыі 3 Траўня не адводзіцца адпаведнае месца.

Слухайце аўдыё, у якім Генадзь Семенчук распавядае пра сутнасьць Канстытуцыі 3 Траўня, пра тое якое месца займае яна ў белярускай гістарыяграфіі і чаму юбілей прыняцьця канстытуцыі могуць сьвяткаваць таксама беларусы.
Крыніца: Kamunikat.org
Генадзь Семенчук